Не будзе працягу, не будзе пачатку
Мы спім, мы знаходзімся ў пустаце
Чакаем прыходу чароўнага ранку,
Які нам раскажа, што варта, што не

Нам лёгка губляць, але цяжка знаходзіць
Сцяжынку, якая вядзе да святла
Збівае са шляху ўтульная шэрасць
Бяздзейнасць так вабіць усмешкай дабра

Не трэба спяшацца, не трэба імкнуцца
Да зор, да анёлаў, да віру жыцця
Жывём у шкарлупіне мяшчанства штодзённага
На думкі-пытанні адказаў няма